“Ёсць лісты?” — пытаецца ў мяне муж кожны раз, калі я правяраю паштовую скрынку. – “Няма” – “Чаму нам ніхто не піша?” – прытворна ўздыхае ён. – “Таму што мы нікому не пішам”, – смяюся я.

Часам лісты мне прыходзяць, але гэта дакументы ад кліентаў. Але гэта ніякія не сапраўдныя лісты. А так… форма дастаўкі дакументацыі.

І тут учора – ліст. Нармальны, асабісты ліст. Ну, можа, не зусім нармальны – бо ад дырэктара інтэрнэт-крамы “Conte”. Але напісаны мне, маўляў, прывітанне, дарагая Наталля…. Зрэшты, прачытайце самі. Няхай даруе мне спадар Сяргей, што я тут дзялюся нашай з ім асабістай перапіскай. Спадзяюся, ён не пакрыўдзіцца 🙂

conte-list

Вось так нечакана ў мяне з’явіўся новы знаёмы, які вельмі рады, што я ў іх ёсць. І ўвогуле – у разе чаго, магу звяртацца, не саромеючыся, напрамкі да дырэктара… можна нават у дзверы не грукаць – у нас усе свае.

Жарты жартамі, але такія рэчы на мяне дзейнічаюць! Я сапраўды ўражана – той, хто падказаў гэты ход інтэрнэт-краме “Conte”, вельмі разумны маркетолаг. Нядорага, эфектыўна, прыемна!

Спадзяюся, што ён і ў жыцці такі ж абаяльны, як у лісце 😉

P.S. Не на правах рэкламы “Conte”