У фірменнай краме “Спартак” чорны шакалад (той, што ў шэрай абгортцы) па 74 капейкі. Капейкі, Карл! Чорны шакалад!

Здаецца б, налятай – патаннела. Але ж не.

Дыялог у краме:

— А што, праўда, гэты шакалад па 74 капейкі.

— Так.

— А чаму? Нейкая акцыя?

— Не.

— А ў чым справа?

— Проста…

— Так а з якой гэта нагоды?

— Ну, на святы зрабілі.

— А, да 9 мая? А доўга такая цана будзе?

— Увесь май.

І вось уявіце – сядзяць маркетолагі, прыдумваюць акцыі, эканамісты лічаць – а потым усе разам дружна чакаюць вынікаў гэтай акцыі. Фінансавых, вядома.

А калі вынікаў няма – дрэнная была акцыя, не спрацавала.

Згубіўся яшчэ адзін маленькі “вінцік” у гэтым ланцужку — прадавец. Той самы чалавек, які “прадасць” акцыю, а не ўспрыме яе як повад для лішніх “прыставанняў” пакупніка.

УВАГА УВАГА – акцыя ў “Спартаку” (спадзяюся, яшчэ не скончылася)!!!!!

PROсэрвіс ад Наташ. Маркетолагам прысвячаецца