Вітольд Ашурак. Фота: Facebook
28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Суд абвесцілі закрытым, праваабаронца падаў скаргу на парушэнне гарантаванай законам галоснасці.
Без тлумачэння прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і «пагрозу дзяржаўнай бяспецы». Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі.
Вялікая колькасць гледачоў, якія прыйшлі на суд, былі абураныя, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». У раскладзе пасяджэнняў не было пазначана, што справа будзе разглядацца закрыта. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку «Вясны» сказалі, што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя.
Вітольда Ашурка абвінавачваюць па артыкуле 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.
Вітольд Ашурак адбыў 30 сутак арышту (15+15 запар) у лідскім ЦІП. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе, паведамляў «Новы час». 19 кастрычніка яго не вызвалілі.
Раней Ашурак выступаў супраць забруджвання Бярозаўкі вытворчасцю шклаваты, супраць забруджвання рэкаў Дзітва і Нёман, праводзіў розныя акцыі ў Бярозаўцы, удзельнічаў у маршы «Дня Волі», акцыі «Памяці паўстанцаў Каліноўскага», маршы «Супраць Дэкрэта № 3» (падатак на беспрацоўе), ладзіў адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. У 2016 годзе быў зарэгістраваны прэтэндэнтам па Дзятлаўскай акрузе ў барацьбе за дэпутацкі мандат.
Назіральнік падаў скаргу на неабгрунтаванае рашэння аб закрыцці працэсу на імя старшыні суда. Ён патрабуе ліквідаваць абмежаванне галоснасці, якая прадугледжана ч.1 арт. 114 Канстытуцыі і ч. 1 арт. 11 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Артыкул 23 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам. Якую менавіта пагрозу дзяржаўнай бяспецы нясе адкрытае пасяджэнне па справе Ашурка, суддзя не патлумачыў. У судзе Лідскага раёна гэта ўжо не першы выпадак, калі справа слухаецца ў закрытым рэжыме.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч адзначае, што ад моманту пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі ўлады прымяняюць абмежавальныя захады вельмі выбарачна. Як прыклад ён прывёў дзяржаўныя навагоднія імпрэзы, на якія звозяць дзяцей са ўсёй краіны, і забарону адвакатам на сустрэчы з іх падабароннымі.
«Згодна з арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах СМІ і публіка могуць не дапускацца на ўсе судовыя разбіральніцтвы альбо ягоную частку па меркаваннях маралі, грамадскага парадку ці дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве ці калі гэтага патрабуюць інтарэсы прыватанага жыцця бакоў, ці пры асаблівых абставінах, калі публічнасць парушыла б інтарэсы правасуддзя (калі гэта, па меркаванні суда, строга неабходна). У дадзеным жа выпадку ніякіх канкрэтных абгрунтаванняў закрыцця судовага пасяджэння прадстаўлена не было. Правядзеннне такіх закрытых судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах вяртаюць нас да найгоршых практык судзілішчаў над дысідэнтамі ў СССР».
Список документов на студенческую визу в Испанию Подача на студенческую визу в Испании 2025 включает…
Гиды и экскурсоводы в Беларуси теперь должны знать основы государственной идеологии. Такое требование появилось в…
Отец Андрей Крот из Гродно был в делегации белорусских священников, которая встретилась с новым понтификом.…
Фотография кабинки для переодевания на пляже в Лососно попала в редакцию Hrodna.life. Деревянные балки в…
Психолога и директорку ликвидированного Гродненского детского хосписа Ольгу Величко исключили из списка делегатов Координационного Совета…
Мужчина возвращает в гнездо аистам выпавшего птенца - такое видео в последнюю неделю набирает популярность…