Новости

У цэнтры Гродна ўсталявалі яшчэ адну мемарыяльную шыльду. Каму яна прысвечана?

На сцяне дома № 4 па вуліцы Кірава ўсталявалі мемарыяльную шыльду. Яна прысвечана Заслужанаму трэнеру БССР і ганароваму грамадзяніну Гродна Рэнальду Кнышу. Ён жыў у гэтым доме з 1944 па 1971 год.

Мемарыяльная шыльда Рэнальду Кнышу на Кірава, 4. Фота: Hrodna.life

З 1953 года Кныш працаваў трэнерам у Гродзенскай дзіцячай спартыўнай школе № 3 у секцыі спартыўнай гімнастыкі. За час працы ён вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што ў 1964 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны трэнер СССР» (званне заслужанага трэнера БССР атрымаў два гады раней).

У час сваёй дзейнасці Кныш падрыхтаваў чэмпіёнку СССР па гімнастыцы Тамару Аляксееву, дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак: Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут. Апошняя ў канцы 1990-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэкскуальныя дамаганні з боку трэнера ў час гульняў у Мюнхене. Рэнальд Кныш называў гэта паклёпам. У 2018 годзе пра дамаганні расказалі іншыя былыя вучаніцы Кныша. Гэтыя абвінавачанні ён таксама рашуча адмаўляў.

Мемарыяльная шыльда Рэнальду Кнышу на Кірава, 4. Фота: Hrodna.life

Сустракаўся з прэзідэнтам ЗША і стаў ганаровым грамадзянінам Гродна

Пасля Алімпіяды 1972 года ў складзе савецкай дэлегацыі Кныш сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам. У тым жа 1972 годзе Кныш стаў Ганаровым грамадзянінам Гродна. У 1974 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР». Пасля Алімпійскіх гульняў 1980 года і канфлікту з Вольгай Корбут быў вымушаны пакінуць спорт.

Чытайце таксама: Як Вольга Корбут стала брэндам Гродна і ледзь не атрымала сваю вуліцу

Жыў у Мінеральных Водах, Таліне, Калінінградзе. У 1989 годзе ён вярнуўся ў Гродна і жыў на вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Пісаў вершы і мемуары, а таксама рыхтаваў дапаможнікі для спартсменаў. Рэнальд Кныш памёр у красавіку 2019 года.

Мемарыяльная шыльда Рэнальду Кнышу на Кірава, 4. Фота: Hrodna.life
Поделиться

Последние записи

В Гродно провели белорусско-польский форум для бизнесменов. Говорили о важности России

Диалоговая площадка для бизнесменов из Беларуси и Польши прошла в Гродно 25 апреля. Местные власти…

25 апреля 2025

«Будет капать на головы» — что гродненцы думают о новых цветочных арках на Советской

Гродненцы не оценили новые конструкции для цветов на Советской. В апреле на пешеходной улице установили…

24 апреля 2025

Студента из Гродно будут судить за сообщения в «Беларускі Гаюн»

Три преступления за “экстремизм” возбудили против подростков в Гродненской области в 2024 году. В том…

24 апреля 2025

На кладбище в Гродно появилась плита российского солдата, который воевал против Украины

Плита Ведника Леонида Анатольевича, который, вероятно, погиб на войне против Украины, появилась в колумбарии на…

23 апреля 2025

Как будет выглядеть столетний дом в стиле конструктивизма на Мицкевича после перестройки: проект

Деревянное здание в стиле конструктивизма 1930-х на Мицкевича, 1 в Гродно перестроят в трехэтажную гостиницу с рестораном…

23 апреля 2025