Новости

Куды знікаюць адходы? Пра смецце ў беларускіх гарадах — у новым выпуску «Утульнага горада»

«Яны чыстыя» — кажуць пра беларускія гарады замежнікі. Сапраўды, у Гродне цяжка пабачыць шмат смецця, недзе па-за сметніцамі. Аднак, чыя гэта заслуга? І якім коштам мы дасягаем той стэрыльнай чысціні ў нашых гарадах? Слухайце падкаст «Утульны горад» з урбаністам і экаактывістам Аляксеем Аўчыннікавым.

Слухайце падкаст цалкам або ніжэй чытайце змест у вялікім скароце.

Ці сапраўды беларускія гарады чыстыя?

Аляксей Аўчыннікаў лічыць, што беларускія гарады сапраўды чыстыя: стандартна чыстыя для еўрапейскіх гарадоў. У параўнанні жа з гарадамі Грузіі і некаторымі раёнамі ў гарадах Украіны (зразумела, маецца на ўвазе даваенны стан) беларускія гарады — сапраўды ўзор чысціні. Гэта адбываецца па некалькіх прычынах.

Па-першае, нацыянальныя традыцыі беларусаў. Беларусы больш схільныя пашукаць недзе ў горадзе сметніцу, каб выкінуць тое смецце, што апынулася ў іх у руках. Грузіны крышку больш схільныя проста да таго, каб кінуць той кавалак смецця сабе пад ногі і пайсці далей.

Па-другое, Грузія і Украіна — гэта дэмакратыя без жорсткай вертыкалі. У мясцовых камунальных службаў няма інтэнцыі рабіць усё, каб задаволіць кіраўніцтва, якое тэарэтычна можа пабачыць смецце на вуліцах. З іншага боку — беларускія камунальныя службы робяць усё магчымае, каб кіраўніцтва не пабачыла нейкіх недахопаў.

Што адбываецца з тым смецце, якое вывозяць з горада?

У смецця, якое сабралі з бакаў, ёсць тры шляхі:

Калі смецце трапіла на станцыю сартавання, пластык, шкло, жалеза і паперу могуць даслаць на перапрацоўку (калі вырашаць, што яны для таго прыдатныя). Усё астатняе смецце адпраўляюць ці на палігоны (тыя самыя звалкі), дзе яно перагнівае і павольна разлагаецца, ці спальваюць.

Зал папярэдняга сартавання смецця на гродзенскім смеццесартавальным заводзе. Фота з архіву Hrodna.life

Варыянты з палігонам і спальваннем — шкодныя для экалогіі. Праблема не толькі ў пластыку, які будзе доўгія гады разлагацца на палігоне. Арганічныя адходы, калі гніюць, выдзяляюць метан. Вялікая колькасці адходаў, сабраных у адным месцы, выдзяляе вялікую колькасць метану. Метан — гэта парніковы газ, які робіць свой унёсак у глабальнае пацяпленне.

Слухайце і чытайце таксама: Як горад і клімат уплываюць адзін на аднаго?

Не лепей і спаленне, калі таксічныя газы распаўсюджваюцца ў паветры навокал, да таго ж выкідаецца вялікая колькасць цяплыні.

Праўда, і метан, і энергію ад спальвання, чалавецтва навучылася выкарыстоўваць у сваіх мэтах. Аднак гэта мала кампенсуе парніковыя выкіды.

Як сартаваць смецце?

Пластыкавую тару, перад тым як пакласці ў бак, лепей спаласнуць. Крышачкі з бутэлек лепей здымаць — гэта розныя віды пластыку.

Чытай падрабязную інструкцыю: як правільна сартаваць смецце

Матэрыялы, забруджаныя арганікай, не перапрацоўваюцца. Калі ў вас засталася каробка з-пад піццы з тлустымі плямамі - выкідайце яе ў арганічныя адходы. Тое ж самае тычыцца папяровых пакетаў для ежы або сурвэтак.

Батарэйкі, сапсаваную тэхніку і лекі нельга выкідаць у агульнае смецце. Здавайце батарэйкі і тэхніку ў спецыяльныя пункты. Лекі можна прынесці ў паліклініку: скажыце, што хочаце здаць медычныя адходы.

Зачарсцвелы хлеб ці іншыя харчовыя адходы можна аддаць знаёмым, якія трымаюць хатнюю гаспадарку: свінкі і куркі будуць удзячныя вам за пачастунак.

Слухайце ўсе выпускі падкаста «Утульны горад» у адным месцы — cozycity.mave.digital.

Поделиться

Последние записи

Проректора из Гродно оштрафовали за тараканов в общежитии

На кухне двух общежитий учебного заведения в Гродно нашли тараканов. Их обнаружили при проведении контроля…

16 мая 2024

У Гродно новый город-побратим. Чем он известен?

Гродно и азербайджанский город Габала стали городами-побратимами. Договор об этом должен вывести сотрудничество на новый…

16 мая 2024

В Гродно впервые пройдет городской выпускной: когда и где?

Городской выпускной в Гродно впервые пройдёт 14 июня. Местом празднования выбрали Советскую площадь. В рамках…

16 мая 2024

В Слониме загорелся разметочный автомобиль дорожников — рабочий погиб

В Слониме умер 26-летний рабочий, пострадавший при пожаре дорожно-разметочной машины. Его одежда загорелась от вспышки,…

16 мая 2024

Диджей из Гродно выступит на благотворительном фестивале в Варшаве — чтобы помочь детям политзаключенных

Диджей из Гродно Schmoltz выступит на благотворительном фестивале Belarus Outside Sound System. Там будут собирать…

16 мая 2024

Недвижимость недели: компактная двушка с видеопроектором у «Батории»

Двухкомнатная квартира по ул. Стефана Батория, 10 продается в Гродно. Фишка квартиры - видеопроектор с экраном…

15 мая 2024