Спадчына

Д — Давыд Гарадзенскі. 5 фактаў пра гарадзенскага старасту які не атрымаў ніводнай паразы ад крыжакоў

Працягнуў справу свайго прадзеда Аляксандра Неўскага ў барацьбе з крыжакамі. Быў майстрам вайсковых манеўраў і спусташальных паходаў. Скончыў жыццё праз здраду мазавецкага рыцара. Усё гэта — пра Давыда Гарадзенскага ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Давыд Гарадзенскі нарадзіўся ў 1280-х гадах у сям'і пскоўскага князя Цімафея і ўнучкі Аляксандра Неўскага — Марыі Дзмітрыеўны.
Давыд Гарадзенскі. Малюнак: Ігар Варкулевіч

1. Здзейсніў мару свайго бацькі

Бацька Давыда Гарадзенскага Даўмонт валодаў Нальшчанскай зямлёй. (заўв. рэд. — сёння тэрыторыі Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў). Пасля ўдзелу ў расправе над князем Міндоўгам і яго сынамі ўцёк, баючыся помсты. Даўмонт прыняў хрысціянства і новае імя Цімафей. Пасля гэтага яго абралі пскоўскім князем. Да сталых гадоў ён марыў вярнуцца ў свае нальшчанскія землі. Гэтую мару здейсніў яго сын Давыд, але ўжо пасля смерці бацькі.

2. Змагаўся з крыжакамі нестандартнымі манеўрамі

На былых землях Даўмонта ўжо княжыў Віцень. У паходах і баях Давыд заслужыў давер князя і той даручыў яму абарону Гродна ад крыжакоў. У 1316 годзе Давыд Гараденскі вырушыў на дапамогу жыхарам Навагрудка, які стаў ахвярай нападаў крыжацкага войска. Гарадзенскі кашталян не пайшоў на замак, а зрабіў хітры манёўр. Пакуль крыжакі штурмавалі горад, гарадзенцы захапілі іх лагер, знішчылі абоз, правіянт і ваенны рыштунак, захапілі баявых коней. Калі крыжакі пачалі адступленне, то пабачылі, што іх чоўны знішчаны і перабрацца на іншы бок Нёмана немагчыма.

3. Адпомсціць усім, нікога не пашкадаваць

Давыд быў адным з самых небяспечных ворагаў крыжакоў. Падчас Вялікага паста на пачатку сакавіка 1324 года 600 прускіх воінаў здзейснілі патаемны рэйд на маёнтак старасты ў ваколіцах Гродна. Магчыма тое была нейкая недалёкая ад Гродна і зручная для вайсковых дзеянняў «база» кашталяна. Па легендзе, нападнікі знішчылі пабудовы і забілі сям’ю Давыда Гарадзенскага. Пасля гэтага ён паабяцаў адпомсціць усім і нікога не пашкадаваць.

4. Зруйнаваць і запалохаць

Давыд Гарадзенскі ў 1324 годзе арганізаваў паход на Мазовію, якая на той момант была саюзніцай рыцараў. Падчас набегу ён знішчыў горад Пултуск, спаліў 120 мястэчак і вёсак, зруйнаваў 30 касцёлаў і захапіў у палон 4000 чалавек.

5. Цела гарадзенскага старасты воіны прынеслі на шчытах

У 1326 годзе Давыд здзейсніў спусташальны рэйд на крыжацкі горад Брандэнбург. Па вяртанні дадому яго атрад спыніўся ў Мазовіі на адпачынак. Мазавецкі рыцар Анджэй Гост забіў Давыда, кашталяна Гарты, «на вачах у многіх». Па адной з легенд, цела гарадзенскага старасты воіны прынеслі ў Гродна на шчытах і пахавалі каля сцен Барыса-Глебскай царквы.

Поделиться

Последние записи

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У белорусских студентов в Польше появились проблемы с визами: МИД отказывает, срок сокращается

Белорусским студентам начали отказывать в визе для учебы за границей. Сроки, на которые виза выдается,…

30 апреля 2024

«Ходят слухи, что ее завербовали». Что гродненцы написали в 600 обращениях в КГБ

Порядка 600 обращений, отправленных гродненцами или связанных с Гродно, есть в базе обращений в КГБ.…

30 апреля 2024

Драка артистов на сцене, благоустройство Швейцарской долины, празднование Дня Конституции — что происходило в Гродно 100 лет назад

Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает пересказывать то, что писала местная газета «Echo Grodzieńskie» о жизни…

28 апреля 2024

Бывшее железнодорожное депо и еще три бизнес-центра под ключ, которые можно купить в Гродно

В Гродно можно купить несколько бизнес-центров, заполненных арендаторами. Среди них - бывшее железнодорожное депо начала…

25 апреля 2024

Святские сокровища, пропавший шпиц и другие истории из Гродно 100 лет назад: о чем писала местная пресса в 1924 году

Какой была жизнь в Гродно сто лет назад? О событиях и заботах повседневной жизни можно…

21 апреля 2024