Езуіцкі калегіум — гэта не толькі вядомы кожнаму гродзенцу Фарны Касцёл. Калегіум складаецца з комплексу рэлігійных, навуковых і гаспадарчых пабудоваў. Пра езуітаў і калегіум чытайце ў новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі»
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Ідэя стварэння ў Гродне езуіцкага калегіума належала Стэфану Баторыю. Ён вельмі паважаў ордэн езуітаў. Сам у прыватных размовах неаднаразова казаў: «Калі б я не быў каралём, то быў бы зуітам». Першыя захады да стварэння калегіума ён зрабіў у 1584 годзе — падарыў езуітам маёнтак Кундзін і 10 тысяч злотых. Але хутка Баторый памёр. Смерць караля прыпыніла ажыцяўленне планаў на некалькі дзесяцігоддзяў.
Комплекс езуітаў пачаў фарміравацца на ўсходнім баку рынкавай плошчы ў 1622 годзе. З часам ён аб’яднаў касцёл, езуіцкі калегіум, бібліятэку, аптэку, друкарню, жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Калегіум стаў сапраўднай навучальнай установай, якая рэалізоўвала рэлігійныя і свецкія задачы. Езуіты зрабілі шмат для развіцця адукацыі і культуры ў Гродне.
Навучанне ў калегіуме падзялялася на малодшае і старэйшае аддзяленне. На малодшым вучыліся 5 класаў, на старэйшым 3. Адукацыя была бясплатнай, але бралі не ўсіх. У навучанне патраплялі толькі найбольш здольныя дзеці шляхты і гараджан незалежна ад іх хрысціянскага веравызнання. Навучэнцам выкладалі граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку, геаметрыю, астраномію, музыку і багаслоўе. Акрамя гэтага вывучалі грэчаскую і лацінскую мовы.
Першы езуіцкі касцёл Пятра і Паўла пабудавалі з дрэва. Будаўніцва мураванага касцёла пачалі ў 1678 годзе. Першае набажэнства ў новым храме адбылося ў 1700 годзе. У 1705 касцёл асвяцілі ў гонар Святога Францыска Ксаверыя.
На асвячэнні прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і расійскі цар Пётр І.
Папа рымкі ў 1773 годзе выдаў буллу аб роспуску ордэна езуітаў. Гродзенскі калегіум быў перададзены новастворанай Камісіі нацыянальнай адукацыі. На базе кляштара стварылі адну з дзевяці ў Рэчы Паспалітай акружных школ. Для навучальнай установы гэта стала катастрофай. Калі ў 1772 годзе кадравы склад налічваў 42 чалавекі, то ў новай установе месца для працы і жыцця было прадастаўлена толькі васьмі прафесарам.
Проверка на ВИЧ, сифилис и гепатит для пациентов зачастую не только волнительна, но и стеснительна.…
Сейчас в Гродно работают три заведения, специализирующихся на bubble tea. Попробовать азиатский чай можно также…
В Беларуси на самом высоком уровне обсуждается дефицит картофеля. Лукашенко поручил дополнительно посеять семенной, а…
В Слониме и Лиде планируют повторить гродненский “штурм Рейхстага”. По мнению председателя Гродненского облисполкома Юрия…
По оценкам ВОЗ, каждая третья женщина в мире когда-либо подвергалась физическому или сексуальному насилию. По…
Бездомные животные — проблема для многих стран. Но решается она по-разному. Например, в Польше государство…