Ніводзін беларускі горад не мае такой выдатнай графічнай дакументацыі як Гродна. У 1567 г. была створана знакамітая гравюра «Праўдзівае адлюстраванне горада Гродна ў Літве» — гравюра Цюндта-Адэльгаўзера. Праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 1600 г. паўстала вядомае «Гродна» Тамаша Макоўскага. А што пазней? Аказваецца, існаваў яшчэ адзін старадаўні план горада, які быў страчаны ў час Другой сусветнай вайны. Пра яго піша канал пра гісторыю Hrodna 11:27.
Гравюры Цюндта-Адэльгаўзера і Макоўскага шмат разоў перадрукоўваліся ў 17 — 19 ст. Яны паказваюць нам пераўтварэнне сярэднявечнага Гродна ў рэнесансны горад, сапраўдную трэцюю сталіцу Рэчы Паспалітай.
Сёння яны сталі часткай гарадской штодзённасці. Напрыклад, гравюру Цюнта-Адэльгаўзера можна ўбачыць на сцяне гімназіі № 10 або на вокнах крамы «Баторыя». Купляючы малако, кефір ці масла гандлёвай маркі «ГороденЪ», кожны можна дэтальна разгледзець Стары Замак і Фару Вітаўта на гравюры Тамаша Макоўскага.
Што было далей? А далей былі цяжкія войны сярэдзіны 17 ст., якія назаўсёды змянілі Гродна. Далей арыгінальныя графічныя выявы Гродна пачынаюць з’яўляцца толькі на рубяжы 18 — 19 ст.
Чытайце таксама: Знайшлася невядомая гравюра Гродна. Цяпер ёй валодае гродзенскі мастак
Выходзіць мы маем «дзірку» ў выявах горада даўжынёю аж у два стагоддзі? Аказваецца не. Трэцяй па старажытнасці выявай з’яўляецца таямнічы план горада, які да Другой Сусветнай вайны захоўваўся ў Варшаве, а сёння засталася толькі яго чорна-белая фотакопія.
Гэта даволі дакладны план Гродна і бліжэйшых ваколіц, зроблены на нямецкай мове. На ім паказаныя рака Нёман, дарогі «ў Літву» і «ў Польшчу», а таксама падрабязна паказаны Гродна з усімі ўзгоркамі, равамі, выспамі на Нёмане і, што асабліва цікава, гарадской архітэктурай. Будынкі паказаны стылізавана (уніяцкія святыні з купаламі, а рыма-каталіцкія са шпілямі), але на ёй добра бачныя Каложская і Прачысценская цэрквы, касцёлы дамініканаў, францысканцаў, езуітаў, бернардынцаў, а таксама свецкія будынкі - Стары замак, палац Сапегаў (цяпер былы піўзавод), палац Радзівілаў за Нёманам. Нават мост на Стары замак з аркамі паказаны. Дамінуе над горадам часткова разбураная пасля чарговага пажару Фара Вітаўта.
Усё, што мы можам сёння, гэта прыкладна датаваць гэты план-малюнак першымі дзесяцігоддзямі 18 ст. Хутчэй за ўсё яго аўтарам быў нейкі вайсковец, бо ў гады Паўночнай вайны менавіта вайскоўцы складалі такія планы. Магчыма, яго аўтарам быў немец, магчыма, саксонец з Дрэздэна, які знаходзіўся на службе караля Рэчы Паспалітай Аўгуста ІІ Моцнага. Але гэта толькі версіі.
План гэты крыху нагадвае карты Жазэфа Гаспара Ламбера дэ Герэна (франц. Joseph-Gaspard Lambert de Guerin) — французскага інжынера, які ў званні генерал-маёра служыў у расійскай арміі ў 1701−1706 гг. Ён у час пераходаў арміі ад Варшавы да Гродна склаў некалькі карт заходніх ваколіц горада на Нёмане. Яго планы захаваліся ў Пецярбургу і на іх таксама паказаны Гродна, праўда зусім ужо ўмоўна.
Шкада, што мы бадай што ўжо ніколі не пабачым аргінал гэтага цікавага плана і не даведаемся гісторыю яго паходжання, але таму ён становіцца яшчэ больш цікавым і таямнічым.
Считается, что сложно выбрать подарок именно мужчине - мужу, сыну, отцу, партнеру или другу. Ситуация…
Белорус Алекс Вознесенский посетил Новогрудок как турист. Мужчину поразило, что город с богатой историей находится…
Ресторан-кафе «Неманская витина» в виде ладьи – часть концепции новой гродненской набережной, которую обсуждали в…
Алексей Коженов уехал из Минска в 1998-м году. Он получил работу в Google, стал дьяконом…
Сленг постоянно меняется - в последнее время под влиянием TikTok. Понять его сразу и весь…
Каждый месяц 22 тонны кофейных зерен выезжают из Гродно, чтобы попасть на заправки по всей…