Саюз ганарыўся вырашаным нацыянальным пытаннем. Выраз: «Ты што, яўрэй?», ці: «Ты што, немец?» хоць і неслі вельмі розны сэнс, але былі шчыльна прывязаны да савецкіх стэрэатыпаў пра гэтыя нацыянальнасці. Да гэтага, уражвалі расказы хлопцаў пасля войска.

Але найбольш запомніўся расказ пра чукчаў, якіх запрасілі ў Маскву на вяселле сваёй дачкі. Тыя прыехалі і, зразумела, іх пасадзілі ў самы дальні кут, за асобны стол, дзе не было іншых гасцей. Хто ж будзе сядзець разам з чукчай?

150 словаў пра эСэСэСэР. «Дружба народав – надзёжный аплот»І вось вяселле наблізілася да той шчаслівай часткі, калі трэба дарыць падарункі маладым. Кожны з гасцей, што сядзелі побач, давалі хто пяць, хто дзесяць, ну, а некаторыя і тры рублі.

Дайшла чарга да чукчаў. А тыя дастаюць доўгае пясцовае футра маладой і доўгае норкавае футра маладому. Усе ў захапленні і садзяць чукчаў поруч з маладымі…

А мы, як сапраўдныя савецкія людзі, што ўжо вырашылі нацыянальнае пытанне, аніяк гэтыя стэрэатыпы не ўвязвалі са сваёй вышэйшасцю.