«Зубраня» — беларускі Артэк. Так называлі ці не галоўную ідэалагічную ўстанову па працы з дзецьмі і моладдзю. Летнік працаваў круглы год, процьма дзяцей праходзіла праз тысячы мерапрыемстваў, конкурсаў, канцэртаў… Што было падчас змены — не магу ўзгадаць, але добра памятаю вечары ля вогнішча.

Спявалі блатняк і дурацкія савецкія. Але адна з песняў уразіла. Яна была пра вайну, але нейкая зусім іншая, не падобная на тыя песні, што мы чулі з дня ў дзень па радыёкропках. Цяжкія словы пра здраду каханай і несправядлівасць лёсу, пра маладога хлопца што вымушаны загінуць ні за што…

Мы пачалі пытацца, што гэта за песня, а хлопец:

— Гэта песня тых салдат, каго паслалі паміраць у Афганістан.

Гэта выклікала толькі процьму новых пытанняў, але ён адклаў гітару і дадаў:

— Я вам і так зашмат расказаў. За ўсё, што вы зараз пачулі, мяне могуць пасадзіць!

Так я ўпершыню пачуў пра вайну ў Афганістане. А СССР ваяваў ужо шэсць гадоў!

150_auhaniec