Савецкая школа была лепшая ў свеце, а галоўнае — давала цудоўныя вынікі. Устойлівае ўражанне якое застаецца жывым да сёння.

Адна з асаблівасцей — навучанне грунтавалася на навуковасці ды матэрыялізме. У мільёнаў савецкіх школьнікаў не было ані шанцу даведацца хоць каліва пра любую з тэорый ці канцэпцый, што наўпрост не грунтаваліся на першынстве матэрыі над духам.

Усё звязанае з чарамі - высмейвалася, а ўсё, што было звязана з верай — адназначна забаронена і кляймілася як цемрашальства.

150 словаў пра эСэСэСэР. Навуковасць, матэрыялізм і цемрашальстваПамятаю, я раблю хатнюю работу, а мама кліча мяне прыйсці ў залю, бо хутка будуць лячыць. Перад тэлевізарам ставілі на ўслончыку трохлітровы слоік з вадой. Мы ўсёй сям’ёй сядалі перад тэлевізарам і глядзелі як былы камсамолец і камуніст Чумак у поўнай цішыні дырыжыруе адной рукой крыху адкрываючы вусны мільёнамі перакананых матэрыялістаў перад тэлевізарамі.

Але адкуль дзясяткі, сотні тысяч ідэйных матэрыялістаў у канцы васьмідзясятых так захапляліся Чумаком ды Кашпіроўскім?

Ці ўяўляла савецкая школа, што такое навука? А матэрыялізм?