Кожныя канікулы мы бавілі ў вёсцы ў дзядулі з бабуляю. Часам так атрымлівалася, што акурат былі рэлігійныя святы, якія ў беларускай савецкай вёсцы адзначалі даволі актыўна ў параўнні з горадам. Часцяком бывала і так, што нас прывозілі адмыслова на Вялікдзень у вёску.

Да цэрквы ездзілі некуды даволі далёка, але не надта часта. Памятаю толькі раз ці два. Але дзед заўсёды на святы прывозіў свянцонае: прасвірку, свянцоную “свойскую” булку, яйкі, соль, каўбасы. Прыязджалі ўсе сем’і маміных родных і мы разам сядалі за святочны стол.

150 словаў пра эСэСэСэР. Рэлігійнае выхаваннеПамятаю, як на Вялікдзень мяне ладна апраналі і пускалі ў вёску, дзе хадзілі іншыя хлопцы і дзяўчаты ад хаты да хаты з валачобнымі спевамі. Калі заходзілі ў хату трэба было сказаць: “Хрыстос уваскрэс!” і тады прасілі цётку ці дзядзьку валачобнае. Часам прасілі заспяваць валачобную песню, то я спяваў “Солнечны круг” ці “Трі танкіста – трі веселых друга” пакуль адна цётка не папрасіла мяне “Ойча наш” – сказаць… Давялося вывучыць.