Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота. Фота: Юлія Сарока
Да нашых сяброў з брэсцкага выдання «Бінокль» сёння прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Спачатку прыйшлі з аглядам дадому да выдаўца і да дырэктара, потым паехалі ў офіс. У выдаўца забралі тэхніку і тэлефоны, з офіса дакументы. Дырэктара завезлі ў ДФР на апытанне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды ў кватэрах праводзілі ў рамках праверкі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры.
«Бінокль» — адно з тых выданняў, сяброўствам з якім ганарыцца рэдакцыя Hrodna.life. Гэта адзін з найлепшых у Беларусі рэгіянальных сайтаў са смелай, творчай, прафесійнай камандай. «Бінокль» збіраў звесткі пра пацярпелых ад сілавікоў у жніўні, сачыў за пратэстамі нават позьняй восенню, вывучаў гісторыі затрыманых і асуджаных. Гэта блізкае нам па духу і пазіцыі выданне, якое, як і мы, стараецца рабіць свой горад лепшым месцам для жыцця.
Мы захапляемся калегамі і ў кожнай сітуацыі падтрымліваем іх, бо братэрства і салідарнасць — найважнейшыя рэчы для журналістаў ва ўсім свеце.
Мы патрабуем адкрытага і галоснага расследавання справы. Бо пераследаваць журналістаў нельга! Наша праца — паведамляць факты, нават калі яны камусьці не падабаюцца. Як пісаў Джордж Оруэл: «Калі свабода наогул нешта значыць, то гэта права казаць іншым тое, чаго яны не хочуць чуць».
В ближайшие месяцы в Порозово планируют открыть Дом банкухи. Здесь можно будет поучаствовать в мастер-классе…
Милиция Гродно отправляет отбывших наказание на работы в Гродненскую овощную фабрику. Сейчас на учете в…
На Девятовке продают трехкомнатную квартиру на последнем этаже 16-этажного дома. Кроме шикарного вида на поля…
В акциях на 9 мая, посвященных празднованию 80-летия победы, решили задействовать животных. Собаку по кличке…
Сотрудники «Гроднозеленстроя» уже украшают арки на Советской цветами. В соцсетях появляется все больше видео с…
В мае на крыше комплекса «Бровар Гродно» появился флюгер. При реставрации гродненского пивзавода инвестору было…